Газета "Вечерний Минск"

Главное меню:
  Текущий выпуск
  Последний выпуск
  Награды сайта
  Лотерейные таблицы
 
  О нашем издании
  Условия подписки
  Реклама в "ВМ"
  Условия перепечатки
  Ж/д расписание
 
  Выставка СМИ
  Бюро находок
  Конкурсы "Вечерки"
  Найди меня, мама
Поиск по сайту:
расширенный поиск
Рассылка:
Вы можете подписаться на рассылку анонсов наших новостей:
Услуги рассылок предоставлены службой электронных почтовых рассылок Weblist.
Вопрос "ВМ":

Нужны ли регистрация и техосмотры резиновых лодок?
Объявления:

KM.RUФоторепортаж(i)
Рекомендуем посетить:
    24 декабря 2004 г. (пятница).№287 (10670)    

ОБЩЕСТВО

Пастырскi лiст на Божае Нараджэнне 2004 года Пана

Версия для печати


Шаноўныя браты i сёстры, умiлаваны народ Божы!

1. Ва ўсiх нашых святынях -- як у старажытных, так i ў новазбудаваных, як у багата аздобленых, так i ў сцiплых -- паўсюль, дзе ў гэтыя святочныя днi мы збiраемся, каб разам узносiць малiтвы да нябеснага Айца, наша ўвага скiроўваецца да маленькiх яселькаў, у якiх на сене ляжыць нованароджанае Дзiцятка. Мы глядзiм на Яго, i сэрцы напаўняюцца цеплынёю, а ў душу вяртаюцца супакой i радасць. Тое, што адбылося ў Бэтлееме шмат стагоддзяў назад, i сёння застаецца вельмi важным i актуальным, бо i ў наш час усiм нам так патрэбны вера, надзея i любоў.

Дзелячыся аплаткам, спяваючы калядкi, мы нанава перажываем Нараджэнне Езуса ў нашым жыццi. У гэты час Бог становiцца асаблiва блiзкiм, i кожны можа пачуць Яго голас у сваiм сэрцы, а таксама ў словах Святога Пiсання, што гучаць падчас Святой Iмшы. Давайце ж уважлiва ўслухаемся ў iх, разважаючы пра бясконцую любоў Бога да чалавека, да кожнага з нас, да ўсяго роду людскога, i запросiм Езуса ў нашыя сем'i, прымаючы Святую Камунiю.

2. У лiтургii слова сённяшняй урачыстасцi мы чуем: "Шмат разоў i па-рознаму прамаўляў калiсьцi Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнiя днi прамовiў да нас праз Сына" (гл. Гбр 1, 1--2). Праз Сына, якi, будучы спрадвечным Богам, стаў чалавекам. Ён нарадзiўся ў Бэтлееме, нарадзiўся таксама, як i ўсе людзi. I першыя, хто ўзрадаваўся Яго прыйсцю на свет, былi Яго Мацi Марыя i апякун Юзаф.

У захапленнi мы схiляемся перад велiчнай таямнiцай, пра якую гаворыцца ў Евангеллi: "Напачатку было Слова, i Слова было ў Бога, i Богам было Слова" (гл. Ян 1, 1). "Слова, якое сталася Целам i пасялiлася мiж намi" (гл. Ян 1, 14) -- гэта Пан Езус. "У Iм, у Слове, якое сталася Целам, была аб'яўлена не толькi таямнiца Бога, але таксама таямнiца чалавека. У Iм (у Езусе) чалавек знаходзiць адкупленне i паўнату", -- нагадвае нам гэтую праўду Папа Ян Павел II у Апостальскiм лiсце "Застанься з намi, Пане", прысвечаным Эўхарыстыi (Ян Павел II, Апостальскi лiст, п. 6).

Менавiта гэтую праўду святой веры мы вызнаём, калi прамаўляем словы малiтвы "Анёл Панскi". У ёй мы кожны дзень у думках вяртаемся да векапомнай гiстарычнай падзеi ў Бэтлееме, перажываем таямнiцу любовi Бога да нас i ўсведамляем нашую чалавечую годнасць.

3. Уражвае сваёй глыбiнёю думка вялiкага паэта i мыслiцеля Адама Мiцкевiча, якi нарадзiўся ў Навагрудку ў Вiгiлiю Божага Нараджэння. Ён сказаў: "Дарэмна нарадзiўся Езус у бэтлеемскiх яслях, калi не нарадзiўся ў табе".

Як жа нараджаецца Пан Езус у табе, браце; у табе, сястра; у кожным з нас, вернiкаў Ягонага Касцёла?

Ён нараджаецца тады, калi чалавек шчыра просiць у Бога прабачэння за свае грахi i прымае Святую Камунiю.

"У сакрамэнце Эўхарыстыi Збаўца, якi дваццаць стагоддзяў назад прыняў цела ва ўлоннi Марыi, працягвае ахвяраваць сябе чалавецтву як крынiца Божага жыцця" (Выш. цыт., п. 7).

Такiм чынам, узгадваючы Нараджэнне Пана Езуса ў Бэтлееме, мы павiнны таксама ўсведамляць Яго жаданне нарадзiцца ў нас.

Удзел у Iмшы i прыняцце Святой Камунii пасля шчырай споведзi -- гэта ўдзел у вялiкай справе любовi Бога да чалавека, да кожнага з нас; гэта запрашэнне Езуса да сябе i абранне Яго сваiм спадарожнiкам на жыццёвым шляху, бо менавiта Ён з'яўляецца "Крынiцаю Божага Жыцця" (Тамсама, п. 7).

"Актуалiзуючы мiнулае, Эўхарыстыя разам з тым скiроўвае нас у будучыню -- да апошняга прыйсця Хрыста перад канцом свету. Гэты "эсхаталагiчны" аспект надае сакрамэнту Эўхарыстыi сiлу, якая захапляе i дапамагае з надзеяй крочыць хрысцiянскiм шляхам" (Тамсама, п. 15).

Наймiлейшыя!

4. Праз абвешчаны Год Эўхарыстыi Божы Провiд дае цудоўную магчымасць i дапамогу, каб умацаваць нас у зямным вандраваннi. На працягу ўсiх гэтых месяцаў, да кастрычнiка 2005 года, iдучы за заклiкам Святога Айца Яна Паўла II, мы будзем асаблiвым чынам разважаць аб "такiм вялiкiм Сакрамэнце".

У гэтым разважаннi нам дапаможа таксама першы Iмшал на беларускай мове, зацверджаны Апостальскай Сталiцай, якiм мы пачынаем карыстацца з першых дзён новага года.

5. Сабраныя ва ўрачыстасць Божага Нараджэння каля алтара i яселькаў, каб праз удзел у Эўхарыстыi нанава перажыць збаўчую падзею, удзельнiкамi якой сталi бэтлеемскiя пастушкi, мы ўсе ўкленчым, калi будзем вымаўляць добра вядомыя нам словы з Вызнання веры: "Ён дзеля нас, людзей, i дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. I ўцелавiўся ад Духа Святога з Дзевы Марыi, i стаўся чалавекам". Вось таямнiца ўцелаўлення Бога ў Спрадвечным Сыне. Стоячы на каленях, мы выяўляем нашую веру ў гэтую невымоўную рэчаiснасць.

6. Калi прыступаем да Святой Камунii, святар, паказваючы Найсвяцейшую Гостыю, гаворыць: "Цела Хрыста", i кожны адказвае: "Амэн". Гэта слова, якое з'яўляецца выразам нашай веры, а таксама прызнання, праслаўлення i ўдзячнасцi. Яно лучыць нас з бэтлеемскiмi пастушкамi ў перспектыве той святой ночы, калi "Слова сталася Целам" -- Целам i Крывёю Новага Запавету Бога з чалавекам.

У Святой Камунii мы пачынаем разумець, што Бог ёсць любоў. Толькi гэтае ўсведамленне можа вывесцi душу чалавека з любых аблудных шляхоў яго зямнога iснавання i вызвалiць ад пачуцця безвыходнасцi. Эўхарыстыя -- гэта дар Бога, якi дае чалавеку сiлу пераадольваць нават самыя цяжкiя этапы ў яго жыццi.

Бэтлеемскiя пастушкi, якiя паслухалiся нябесных пасланнiкаў (пар. Лк 2, 9--14), не толькi да сваёй працы вярнулiся iншымi, але i сябе зразумелi па-iншаму, паўней, радасней. Колькi разоў, падобна да бэтлеемскiх пастушкоў, чалавек наблiзiцца да "Слова, якое сталася Целам", -- гэта значыць да Езуса -- i гасцiнна прыме Яго ў Боскай Эўхарыстыi, столькi разоў зменяцца яго адносiны да Бога, да людзей, да навакольнага свету i да асабiстага "я".

7. Жадаю вам, умiлаваныя браты i сёстры, а таксама ўсiм людзям добрай волi больш глыбокага ўсведамлення праўды аб тым, што Божае Нараджэнне трывае надалей, бо Хрыстус нараджаецца кожны раз, калi цэлебруецца Святая Iмша; Ён хоча пастаянна нараджацца ў нашых сэрцах; Ён працягвае да нас рукi i дорыць нам збаўленне i мiласэрнасць, дорыць сваю Любоў. Прытулiце Яго да сябе, прымiце ў свае сем'i i iдзiце з Iм па жыццi, абвяшчаючы хвалу Бога ў небе i супакой людзям добрай волi.

Жадаю, каб Божая радасць, нанава абуджаная ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, трывала ў вас i сваiм святлом праганяла шэрасць будняў у новым 2005 годзе. Няхай дапаможа вам у гэтым традыцыйная i заўсёды новая малiтва "Анёл Панскi".

Жадаю, каб радасць паяднання з Хрыстом у Эўхарыстыi вы не трымалi толькi ў сабе, але неслi яе сваiм блiзкiм i ўсiм, хто з намi жыве i працуе.

На ажыццяўленне гэтых i iншых высакародных пажаданняў ад усяго сэрца благаслаўляю.

Кардынал Казiмiр Свёнтэк Арцыбiскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi, Апостальскi Адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii.


  << предыдущая статья следующая статья >>  


Наши рубрики:


Бизнес, цены

В мире

Вопрос - ответ

Жизнь

Загадочный мир

Здоровье

Имя

Криминал

Культура

Минск и минчане

Народ и власть

Образование

Общество

Официально

Политика

Природа, экология

Происшествия

События, факты

Спорт

Технологии, идеи

Экономика

Разное



Календарь:

<< Декабрь 2004 г.>>
ПнВтСрЧтПтСбВс
  0102030405
06070809101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

 Архив по годам:
1996199719981999
2000200120022003
2004200520062007
2008   
Реклама:














Продажа плетеной мебели из ротанга

Мебель для кафе, ресторанов и баров













Добавить в избранное | На главную | Вверх


Все права © "Вечерний Минск". Редактор электронного варианта газеты Николай Ильюшенко (vm@nsys.by)  
Хостинг предоставлен центром TUT.BY.      Создание сайта Agency.by.
Импорт заголовков и аннотаций в RSS формате:









RATING ALL.BY Rambler's Top100
              Белорусский рейтинг MyMinsk.com