Газета "Вечерний Минск"

Главное меню:
  Текущий выпуск
  Последний выпуск
  Награды сайта
  Лотерейные таблицы
 
  О нашем издании
  Условия подписки
  Реклама в "ВМ"
  Условия перепечатки
  Ж/д расписание
 
  Выставка СМИ
  Бюро находок
  Конкурсы "Вечерки"
  Найди меня, мама
Поиск по сайту:
расширенный поиск
Рассылка:
Вы можете подписаться на рассылку анонсов наших новостей:
Услуги рассылок предоставлены службой электронных почтовых рассылок Weblist.
Вопрос "ВМ":

Нужны ли регистрация и техосмотры резиновых лодок?
Объявления:

KM.RUФоторепортаж(i)
Рекомендуем посетить:
    19 марта 2008 г. (среда).№63 (11605)    

РАЗНОЕ

Уладзiмiр Гнiламёдаў: “Каб я прачытаў i заплакаў...”

Версия для печати

Владимир Гниломедов

Доктар фiлалагiчных навук, прафесар, акадэмiк НАН Беларусi Уладзiмiр Гнiламёдаў належыць да тых айчынных даследчыкаў, тэарэтыкаў i гiсторыкаў лiтаратуры, якiя сваёй карпатлiвай, ахвярнай працай на працягу доўгiх дзесяцiгоддзяў закладвалi фундаментальныя асновы, духоўна-метадалагiчныя прынцыпы развiцця сучаснай беларускай крытыкi i лiтаратуразнаўства.

Зусiм нядаўна Уладзiмiр Гнiламёдаў заявiў пра сябе i як выдатны празаiк, аўтар адмысловых, цiкавых i пазнавальных, эпiчных твораў, напiсаных на аўтабiяграфiчным матэрыяле. На першым рэспублiканскiм конкурсе па выяўленню лепшых лiтаратурных твораў, якi праводзiўся ў рамках Дня беларускага пiсьменства-2007, яго першы раман “Улiс з Прускi” заслужана адзначаны першай прэмiяй у галiне прозы. У лiстападзе мiнулага года пабачыў свет другi раман пiсьменнiка — “Расiя”.

— Уладзiмiр Васiльевiч, мы ведаем вас як надзвычай чуйнага да мастацкай матэрыi слова, выдатнага крытыка i лiтаратуразнаўцу, а ў апошнiя гады для многiх нечакана вы зарэкамендавалi сябе i як самабытны, яркi празаiк, аўтар адмысловых, цiкавых i пазнавальных раманаў “Улiс з Прускi”, “Расiя”, “Вяртанне”... Скажыце, калi ласка, як ужываюцца гэтыя два пачаткi ў вашай духоўнай свядомасцi? Дапамагае цi, наадварот, перашкаджае вам як празаiку досвед крытыка i лiтаратуразнаўцы?

— Я не таму стаў займацца прозай, што проста мне так захацелася. Тут пазiтыўна адбiлася пашырэнне ў нашым грамадстве сектара свабоды, калi ў гiстарычным пазнаннi выявiлася мноства белых плям i раней невядомых лiтаратурных iмёнаў. Столькi ўсяго мы не ведалi i, зразумела, не маглi пра яго расказаць, i раптам такая магчымасць з’явiлася.

Помню, аднаго разу паехаў у сваю вёску Кругель — яшчэ жылi некаторыя старыя людзi, гляджу i думаю: хто раскажа пра ўсё тое, што адбывалася на гэтай вулiцы, у гэтых мясцiнах? Чаго тут толькi не было, якая тут толькi ўлада не панавала. Толькi адзiн я помню, як у вераснi 1939 года iшла чырвоная кавалерыя, як прыехала аўтамашына з вялiкай бочкай газы — налiвалi людзям у розны посуд, каб можна было асвятляць лямпамi хаты. Помню нямецкiя абозы i танкi, стомленых каўпакаўцаў, вызваленне. Дык гэта — эпахальныя падзеi, а штодзённае жыццё, побыт... У кожнай хаце, на кожным падворку адбывалася нешта сваё, для кожнага канкрэтнага чалавека важнае i непаўторнае. Думаю, вось гэта энтрапiя, як кажуць фiзiкi, усё праглыне, i нiхто нiчога не будзе ведаць. З аднакласнiкаў адзiн я звязаў сябе з фiлалогiяй, мовай i лiтаратурай, i мне ад пачуцця ўдзячнасцi да сваiх продкаў, бабы i дзеда, бацькоў захацелася расказаць пра iх, пра тое, як яны жылi на гэтай старажытнай зямлi, працавалi, любiлi, радавалiся i пакутавалi.

Я рабiў на асобных аркушыках паперы занатоўкi i не заўважыў, як трапiў у залежнасць ад гэтай сваёй пiсанiны. Адбылося тое, што адбываецца з наркаманамi, алкаголiкамi цi закаханымi. Жартаваў, жартаваў, а потым — закахаўся... Стала так, што я ўжо павiнен цi пачаць дзень з нейкага запiсу, цi закончыць яго. Пры гэтым, ведаеце, навучыўся ўважлiва слухаць. Нехта мне расказвае нешта, а я цi вузельчык на хусцiнцы завяжу, цi непрыкметна запiшу на паперыне.

Я не столькi пiсьменнiк, колькi расказчык, апавядальнiк. Ёсць у нас новае слова — “наратыў”, у перакладзе з французскай мовы яно азначае расказ, апавяданне цi, як цяпер кажуць, аповяд. Дык вось я хутчэй наратыўшчык: нешта згадваю, расказваю, бармачу. Я зрабiў для сябе адкрыццё, што не ўсе твае думкi павiнны быць iстотныя, змястоўныя, важныя, афарыстычныя. Чалавек у натуральных, разняволеных паводзiнах мае права i на нешта аблегчанае, нават абсурд. Якраз гэтым ён адметны i цiкавы. Чалавек не заўсёды адчувае сутнасць моманту, ён часам гаворыць i робiць нешта зусiм неадпаведнае пэўнай сiтуацыi. А гэта i ёсць праўда пра яго, тая праўда, якая з’яўляецца i аб’ектыўнай, i каштоўнай.

— А цалкам засяродзiцца на прозе вам не хацелася б?

— Некалi, вы ведаеце, я вельмi хацеў быць геолагам, але вось звязаў свой лёс з лiтаратурай, мовай, фiлалогiяй i не шкадую аб гэтым. У жыццi да ўсяго трэба неяк дарасцi, саспець, тут нешта фарсiраваць вельмi складана. Гэта ўсё роўна як зерне: перш чым прарасцi, яно павiнна паляжаць у цёплай вiльготнай глебе. “Вулiца поўная нечаканасцей” — ёсць такi фiльм у рэжысёра Самсона Самсонава. Паглядзiце, Васiль Iвашын пачаў пiсаць вершы, калi яму споўнiлася 80 гадоў. i цяпер пiша, услаўляе ранiцу, вясну, сонца, жураўля, хоць сам — хворы чалавек.

— Уладзiмiр Васiльевiч, без якiх вызначальных якасцей, на ваш погляд, немагчыма стаць пiсьменнiкам, у прыватнасцi празаiкам?

— Ну, па-першае, без успрыняцця жыцця як цуду, без любовi да яго i, мабыць, галоўнае — без назiральнасцi. Вы прыгледзьцеся, звычайнага чалавека неяк мала што цiкавiць, мала што хвалюе, iнтрыгуе. А вось паэт, пiсьменнiк — гэта ў пэўным сэнсе дзiвак, якога можа спынiць любая дробязь. Назiральнасць — галоўнае, бо адсюль ужо iдзе жаданне падзялiцца яе вынiкамi, пачуццёвымi, духоўнымi накапленнямi цi багаццямi з iншымi людзьмi, якiя здольны цябе зразумець i ўспрыняць.

— Добры мастацкi твор. Якiм якасцям, на вашу думку, ён павiнен адпавядаць?

— Добры мастацкi твор той, якi здолее цябе працяць, скалануць, пасля прачытання якога ты думаеш над жыццём, сваiм месцам у iм. Ну а калi твор, напiсаны па ўсiх правiлах i законах, пакiдае цябе абыякавым, раўнадушным, дык каму ён патрэбны, акрамя самога аўтара ды, можа, ягонай жонкi.

— Назавiце, калi ласка, пяць буйнейшых пiсьменнiкаў у гiсторыi беларускай лiтаратуры, якiя, на вашу думку, аказалi самы значны ўплыў на яе развiццё.

— Тут я не буду гаварыць пра нашу старую цi, як цяпер кажуць, даўнюю лiтаратуру. А калi мець на ўвазе новую, то, натуральна, у першую чаргу трэба аддаць належнае нашым класiкам — Янку Купалу, Якубу Коласу i Максiму Багдановiчу. Чацвёртым можна паставiць Максiма Гарэцкага, а пятым — Кузьму Чорнага. Вось вам пяць буйнейшых пiсьменнiкаў, якiя сфармiравалi эстэтычнае i духоўнае аблiчча беларускай нацыянальнай лiтаратуры.

— Якiя гады, на ваш погляд, былi самымi плённымi ў развiццi беларускай лiтаратуры?

— Самымi плённымi ў развiццi беларускай лiтаратуры я лiчу два перыяды — старажытны i ХХ стагоддзе. Нядаўна выйшла “Анталогiя даўняй беларускай лiтаратуры”, а таксама “Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХI—ХIХ стагоддзяў” у двух тамах. Якое гэта багацце! Якая там мудрасць, глыбiня, дыялектыка, якая мова — ёмiстая, афарыстычная!

Мiкалай Мiкулiч. Фота з архiва Iнстытута лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.


  << предыдущая статья следующая статья >>  


Наши рубрики:


Бизнес, цены

В мире

Вопрос - ответ

Жизнь

Загадочный мир

Здоровье

Имя

Криминал

Культура

Минск и минчане

Народ и власть

Образование

Общество

Официально

Политика

Природа, экология

Происшествия

События, факты

Спорт

Технологии, идеи

Экономика

Разное



Календарь:

<< Март 2008 г.>>
ПнВтСрЧтПтСбВс
     0102
03040506070809
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

 Архив по годам:
1996199719981999
2000200120022003
2004200520062007
2008   
Реклама:














Продажа плетеной мебели из ротанга

Мебель для кафе, ресторанов и баров













Добавить в избранное | На главную | Вверх


Все права © "Вечерний Минск". Редактор электронного варианта газеты Николай Ильюшенко (vm@nsys.by)  
Хостинг предоставлен центром TUT.BY.      Разработка сайта Agency.by.
Импорт заголовков и аннотаций в RSS формате:









RATING ALL.BY Rambler's Top100
              Белорусский рейтинг MyMinsk.com